Пётр Красько, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 12 Апреля 2023 19:48

Пётр Красько, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”

Адпаведны Указ №97 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 красавіка. Дзяржаўных узнагарод удастоены 62 прадстаўніка розных галін дзейнасці, у тым лiку i Пётр Красько, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама. Ён узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць i рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей у час пажару, заслугі ў воінскай службе i ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці i ўмацаванне правапарадку, развіццё будаўнічай галіны, грамадзянскай авіяцыі, дарожнай гаспадаркі, рэальнага сектара эканомікі i знешнеэканамічных сувязей, удасканаленне банкаўскай i падатковай сістэм, заканадаўства ў галіне кіравання дзяржаўнай маёмасцю, выдатныя дасягненні ў сферы адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры i мастацтва.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 949 раз Печать