У рамках Дня беларускай мовы ў аздараўленчым лагеры «Рось» праведзены шэраг самых розных мерапрыемстваў, мэтай якіх было выхаванне ў падрастаючага пакалення паважлівага стаўлення да роднай культуры, папулярызацыі беларускай мовы - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 14 Июня 2023 12:54

У рамках Дня беларускай мовы ў аздараўленчым лагеры «Рось» праведзены шэраг самых розных мерапрыемстваў, мэтай якіх было выхаванне ў падрастаючага пакалення паважлівага стаўлення да роднай культуры, папулярызацыі беларускай мовы

У фармаце свята “Беларускі вянок”, якое адбылося ў нашым аздараўленчым лагеры, выхаванцы акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі, як яна гучыць з вуснаў сяброў і дарослых, адчулі яе непаўторнасць.

Падчас віктарыны “Беларуская скарбонка” хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна адказвалі на пытанні, чыталі па памяці ўрыўкі з твораў М. Танка, згадвалі выказванні пра родную мову беларускіх паэтаў П. Панчанкі, П. Броўкі, С. Грахоўскага, а таксама слухалі вершы педагога-арганізатара. Дзеці і падлеткі ўспомнілі беларускія прыказкі і з задавальненнем тлумачылі іх сэнс.

З самымі маленькімі выхаванцамі былі арганізаваны беларускія народныя гульні: «Бульба”, “Карагод” і іншыя.

На песенным конкурсе “Гучы, беларуская песня!” дзеці выконвалі беларускія песні.

Шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб славутых пісьменніках Гродзеншчыны (Элізе Ажэшка, А. Міцкевічу і іншых) даведаліся выхаванцы аздараўленчага лагера падчас гутаркі “Чым багата родная мова” і віктарыны “Знаўцы роднай мовы”, якія праводзілі выхавацелі атрадаў.

Да вернісажу малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў з вялікай адказнасцю аднесліся рабяты з усіх атрадаў. Нашы хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ раз пацвердзілі, што мова беларуская — гэта наша родная і наша любімая мова.

Хочацца адзначыць, што на працягу ўсяго дня ў нашым летніку панавала атмасфера беларусамоўя. А гэта вельмі спадабалася як дарослым, так і дзецям.

Алена БАГДАНОВІЧ, педагог-арганізатар АЛ “Рось”

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 972 раз Печать