Кожны з нас ведае, што беларусы – гасцінны народ. Яны любяць прымаць гасцей і частаваць іх смачнымі стравамі, прыгатаванымі з асаблівай любоўю і пяшчотай. Таму менавіта ў гэты дзень была арганізавана і праведзена святочная праграма “Калі ласка, у хату!”. Дзеці расказвалі аб сваіх сямейных традыцыях, аб тым, што звычайна ставяць на стол іх бацькі, бабулі і дзядулі, калі прымаюць гасцей.
Яшчэ Я. Колас пісаў: “А для дзяцей найбольша свята. Абы наесціся багата…”. Таму вельмі спадабалася гульня “З рога ўсяго многа”, дзе дзецям трэба было назваць як мага больш страў беларускай нацыянальнай кухні. Тут “пасыпаліся” з іх вуснаў і духмяныя аладкі, і клёцкі, і залацістыя дранікі, і інш. Было відаць, што дзеці не толькі ведаюць шмат беларускіх страў, але і любяць іх, а, значыць, у сям’і іх нярэдка гатуюць.
Акрамя таго, беларусы яшчэ і вясёлы народ. Яны не толькі ўмеюць смачна карміць гасцей, але і весяліць іх. Таму дзеці ў лагеры мелі магчымасць пазнаёміцца з найбольш цікавымі беларускімі гульнямі: “Гусі”, “Лянок”, “Прэла-гарэла”. Яны бегалі, жартавалі, вадзілі карагоды. Свята прайшло ў атмасферы цеплыні, шчырасці і сяброўства.
Святлана Жышко, дырэктар лагера
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.