Мая родная мова, ганаруся табой! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 21 Февраля 2024 10:50

Мая родная мова, ганаруся табой!

Родная мова — гэта культура i спадчына народа, яго сэрца. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, усвядомiў, што мова — гэта сапраўднае дзяржаўнае багацце.

Захапленне гісторыяй роднай краіны, любоў і павагу да беларускай мовы трэба выхоўваць з дзяцінства. Таму ў нашым дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 11 асаблівая ўвага надаецца выхаванню павагі да беларускай мовы, традыцый беларускага народа.

051 (2)

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Мы не маглі абысці ўвагай такую важную дату і прымеркавалі да гэтай па-дзеі наведванне раённай дзіцячай бібліятэкі.

Якой цікавасцю гарэлі вочы нашых хлопчыкаў і дзяўчынак! З якой увагай яны слухалі бібліятэкара, што расказвала пра чароўны свет літаратуры! З якім імпэтам і азартам разглядвалі кнігі, слухалі беларускія казкі, адгадвалі загадкі на роднай мове, прымалі ўдзел у гульні “Чароўны мяшэчак”, знаёміліся з нацыянальнымі касцюмамі нашых продкаў, глядзелі займальную прэзентацыю “Беларусь — мой родны край!”.

051 (3)

Нашы дзеці яшчэ раз упэўніліся, што беларуская мова — самая прыгожая, мілагучная і шчырая. Мы абавязкова будзем вучыцца размаўляць на ёй! Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, такія пачуцці зберажэ і пранясе праз усё жыццё. Спадзяёмся, што новыя пакаленні беларусаў будуць размаўляць на роднай мове, паважаць і шанаваць яе!

Надзея Красоўская, выхавальнік ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 11 г. Ваўкавыска»

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1008 раз Печать