Беларуская дыктоўка “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў” праходзіць у Міжнародны дзень роднай мовы ў Ваўкавыскім раёне - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 21 Февраля 2024 15:29

Беларуская дыктоўка “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў” праходзіць у Міжнародны дзень роднай мовы ў Ваўкавыскім раёне

Сёння ў рамках тыдня роднай мовы ў гімназіі № 2 г. Ваўкавыска сабраліся вучні разам з настаўнікамі і іншымі работнікамі ўстановы, каб напісаць дыктоўку. Мэта правядзення дыктоўкі не ў тым, каб праверыць веды, адзначыла намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Iрына Плюта:

—  Хтосьці, канешне, спрабуе, ці не забыў мову, тое, што вучылі ў школе, а хтосьці можа і правярае, як напісаў. Я лічу, што мэта — не толькі распаўсюджванне беларускай мовы, але галоўнае: дыктоўка тэматычная. Яна пішацца ў гонар 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А наогул дыктоўка — гэта ўсё ж такі прапаганда роднай мовы, якую мы павінны ведаць, таму што жывём у Беларусі, нягледзячы на тое, што і руская, і беларуская мовы — нашы дзяржаўныя мовы.

Кожны год дыктоўкі праводзяцца па рознай тэматыцы. Вучні і настаўнікі гімназіі заўсёды прымаюць удзел у гэтым мерапрыемстве. Сёння каля сотні чалавек напісалі дыктоўку.

У гімназіі прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў у рамках тыдня роднай мовы: арганізавана фотазона, выстава “Ушанаванне памяці паэтаў і пісьменнікаў”, вучні 7 класаў падрыхтавалі пажаданні для роднай мовы, якія можна прачытаць на выставе ў фае. Сёння на перапынках гучаць беларускія песні. З вучнямі 10 класа была праведзена віктарына. Вучні пачатковых класаў падрыхтавалі малюнкі па беларускіх народных казках. Настаўнікі даюць адкрытыя ўрокі па беларускай мове, у пятніцу запланаваны цікавы майстар-клас ад шэф-повара па прыгатаванні беларускіх дранікаў. Наогул, шэраг мерапрыемстваў накіраваны на тое, каб лепей ведаць сваю родную мову.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1270 раз Печать