Вячоркі, прысвечаныя Дню роднай мовы, 21 лютага прайшлі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 7 г. Ваўкавыска - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 21 Февраля 2025 17:23

Вячоркі, прысвечаныя Дню роднай мовы, 21 лютага прайшлі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 7 г. Ваўкавыска

Без мінулага няма будучыні. І гэта факт. Што пакінулі нам нашыя продкі? Вядома, традыцыі, культуру, мову, якую яны абаранялі. “А што пакінем мы сваім нашчадкам?” — задумаліся педагагічныя работнікі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 7 г. Ваўкавыска. Адказ просты: “Не страцім, будзем берагчы і прывіваць маленству любоў і павагу да ўсяго роднага”.

Таму разам з выхаванцамі старэйшай “Б” групы выхавацелі дашкольнай адукацыі Т. М. Коваль, М. М. Тубелевіч і музычны кіраўнік Н. Я. Грыбоўская падрыхтавалі і правялі беларускія вячоркі на тэму “Фальклор вучыць, фальклор навучыць”. Падчас мерапрыемства старэйшыя растлумачылі дзецям, чаму вучаць забаўлянкі, дражнілкі, калыханкі. Ну, а якое ж свята без песень, танцаў і гульняў у беларускай хаце? Іх на нашых вячорках таксама было шмат!

IMG_20250221_104740

IMG_20250221_105254

Наталля НЯЧАЙ, намеснік загадчыка

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 834 раз Печать