Школьнікі пабывалі ва ўсіх аддзелах рэдакцыі, пазнаёміліся з іх супрацоўнікамі. Журналісты расказалі аб сваёй рабоце. Ад тэхнічных рэдактараў аддзела маркетынгу і рэкламы вучні даведаліся аб тым, як можна размясціць у газеце і на інтэрнэт-рэсурсах рэкламу, аб’яву, віншаванне, падзяку. А ў аддзеле камп’ютарнагы дызайну — як адбываецца вёрстка газеты. Васьмікласнікі прасачылі ўвесь шлях, які праходзіць газетны артыкул перад тым, як трапіць на старонкі газеты: падрыхтоўка, вычытка, карэктура, узгадненне, вёрстка. Цікавіліся школьнікі і ўстановамі адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў для работы ў сродках масавай інфармацыі. На працягу экскурсіі абмяркоўваліся праблема інфармацыйнай гігіены, а таксама паняцце “інфармацыйнай вайны”.
Среда, 26 Февраля 2025 18:29
Рэдакцыю раённай газеты “Наш час” наведалі вучні 8 класа СШ № 5 г. Ваўкавыска
Яна Кароль
Опубликовано в
Наука и образование
Чарговае прафарыентацыйнае мерапрыемства было праведзена з мэтай знаёмства школьнікаў з прафесіямі, звязанымі з журналістыкай, медыявытворчасцю і камунікацыяй.
Дзеці прызналіся, што мала цікавяцца друкаваным выданнем, затое літаральна ўсе падпісаны на інтэрнэт-рэсурсы нашай газеты. Чытаюць аператыўныя навіны ў Telegram і Іnstagram, цікавяцца відэа ў YouTube, “лайкаюць” відэаролікі ў TikTok.
