Вянок дасягненняў. Свой вянок дасягненняў на вясенніх канікулах склалі вучні СШ № 4 г. Ваўкавыска, якія прынялі ўдзел у I Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе беларускай музыкі “Вянок дружбы” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 28 Марта 2025 18:27

Вянок дасягненняў. Свой вянок дасягненняў на вясенніх канікулах склалі вучні СШ № 4 г. Ваўкавыска, якія прынялі ўдзел у I Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе беларускай музыкі “Вянок дружбы”

Фестываль-конкурс праводзіцца ўжо сёмы раз па ініцыятыве сярэдняй школы № 18 імя Л. М. Даватара г. Гродна пры падтрымцы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка з мэтай папулярызацыі беларускай народнай і аўтарскай музыкі, актывізацыі творчай інструментальна-выканаўчай дзейнасці вучняў, выяўлення таленавітых выканаўцаў, аказання ім дапамогі і падтрымкі ў самарэалізацыі і сацыялізацыі; абмена творчымі дасягненнямі і наладжваннем творчых кантактаў паміж настаўнікамі музыкі.

У гэтым годзе конкурс атрымаў статус рэспубліканскага. У масштабным трохдзённым мерапрыемстве прымалі ўдзел салісты, ансамблі, хоры і аркестры, “узорныя” аматарскія калектывы мастацкай творчасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з розных куткоў Беларусі.

У намінацыях “Інструментальная творчасць” і “Вакальная творчасць” удзельнікі фестывалю-конкурсу выконвалі музычны твор беларускага кампазітара, апрацоўкі беларускіх народных песень і танцаў, апрацоўкі на беларускія тэмы. Дыпломам лаўрэата I ступені адзначаны творчы нумар Кірыла Бежына (настаўнік І. У. Кунцэвіч), дуэт Кірыла Бежына і Валерыі Гасціловіч атрымаў дыплом лаўрэата II ступені (настаўнік Т. А. Голуб), Арцём Сільвеструк заваяваў дыплом лаўрэата II ступені (настаўнік І. І. Кухарчык), узорны харавы калектыў “Ветразь дзяцінства” — дыплом лаўрэата III ступені (кіраўнік Т. А. Голуб), Уладзіслаў Атока, Уладзімір Шыдлоўскі — дыпломы III ступені (настаўнік Т. І. Лапа).

сильвеструк

хор выступление

Бежин Кирилл

Шидловский  Отока

Іна Краўчанка,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 440 раз Печать