29 сакавіка ў Ваўкавыскім каледжы прайшоў Дзень адчыненых дзярэй. Гэта адно з фундаментальных мерапрыемстваў для каледжа і  выдатная магчымасць для абітурыентаў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 29 Марта 2025 16:54

29 сакавіка ў Ваўкавыскім каледжы прайшоў Дзень адчыненых дзярэй. Гэта адно з фундаментальных мерапрыемстваў для каледжа і  выдатная магчымасць для абітурыентаў

Традыцыйна перад патэнцыйнымі абітурыентамі і іх законнымі прадстаўнікамі выступілі дырэктар каледжа Галіна Сяргееўна Зялік і адказны сакратар прыёмнай камісіі Алена Станіславаўна Бернат. Яны распавялі пра спецыяльнасці, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка ў каледжы, асаблівасці ўступнай кампаніі 2025 года, прафесійную падрыхтоўку будучых спецыялістаў, арганізацыю адукацыйнага працэсу, супрацоўніцтва з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, магчымасці для практычнай падрыхтоўкі, перспектывы далейшага працаўладкавання і атрымання адукацыі пасля заканчэння каледжа,  адказалі на пытанні гасцей.

Арганізатар мерапрыемства, намеснік дырэктара па вытворчым навучанні, Вольга Пятроўна Таратута, адзначыла : “У гэты дзень каледж ператварыўся ў інтэрактыўную пляцоўку, дзе ўсе прысутныя мелі мажлівасць даведацца падрабязней пра спецыяльнасці каледжа, паўдзельнічаць у майстар-класах, квэстах, інтэлектуальных віктарынах, прэзентацыях, набыць кандытарскія вырабы і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зробленыя навучэнцамі”.

Спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”, “Пачатковая адукацыя” і “Педагагічнае суправаджэнне” былі прадстаўлены на сумеснай пляцоўцы, дзе  быў арганізаваны інтэрактыўны калейдаскоп спецыяльнасцей. Для абітурыентаў спецыяльнасці “Дызайн (графічны)” праводзіўся конкурс па выяўленчым мастацтве, арганізавана выстава работ будучых дызайнераў. Выкладчыкі і навучэнцы спецыяльнасці “Навучанне замежнай мове” правялі для абітурыентаў прэс-канферэнцыю. Спецыяльнасць “Арганізацыя турыстычных паслуг” прапанавала сваім гасцям падарожжа ў прафесію “Гарызонты турызму”. Арганізатары прэзентацыі спецыяльнасці “Абслуговая праца і выяўленчая творчасць” прадэманстравалі сваім наведвальнікам уласныя мадэлі адзення і навучылі працаваць на швейных машынках.

Дзень адчыненых дзярэй – гэта аднадзённае мерапрыемства, але, безумоўна, для ўсіх жадаючых каледж заўсёды адкрыты, тут можна атрымаць грунтоўную кансультацыю і акунуцца ў непаўторную атмасферу Купалаўскага каледжа.

Надзея Лазарчык, метадыст

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 588 раз Печать