На базе Ваўкавыскага каледжа для навучэнцаў і выкладчыкаў быў праведзены шэраг майстар-класаў, мадэратарамі якіх выступілі супрацоўнікі названай установы і настаўнікі школ і гімназій Магілёўскай вобласці. Яны ўсе члены клуба «Крыштальны журавель» (таварыства педагагічных работнікаў-удзельнікаў конкурса «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» розных гадоў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў), настаўнікі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» – самай ганаровай у сферы адукацыі. Падчас мерапрыемстваў разглядаліся эфектыўныя спосабы ўспрымання і захавання інфармацыі ў свядомасці чалавека, выкарыстанне нейрасетак у адукацыйным працэсе, сучасныя сродкі візуалізацыі вучэбнага матэрыялу, выкарыстанне ўніверсальных навыкаў для паспяховага навучання і кіравання, прадуктыўныя прыёмы для арганізацыі сучаснага ўрока, спосабы прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў; удасканальваліся веды па педагогіцы, псіхалогіі, методыках выкладання вучэбных прадметаў агульнаадукацыйнага кампанента.
Мерапрыемства згуртавала сапраўдных аматараў педагагічнай справы, стварыла спрыяльную атмасферу для наладжвання трывалых кантактаў.
Фестываль садзейнічаў прафесійнаму росту, абмену інавацыйнымі ідэямі і творчым натхненнем, што зрабіла яго насамрэч педагагічным святам якасці.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.