Будучыя выпускнікі сярэдняй школы № 8 г. Ваўкавыска свой традыцыйны вясновы баль “Вечар у кругу сяброў” прысвяцілі той, хто дорыць жыццё і нясе ў свет гармонію і прыгажосць, — жанчыне, маці. Аб гэтым у пачатку мерапрыемства аб’явіла дырэктар школы Галіна Аляксандраўна Булай.
Святочны баль аб’яднаў у цёплай урачыстай атмасферы педагогаў, вучняў і іх бацькоў 7 сакавіка, якраз напярэдадні Дня жанчын. Распачаўся баль паланезам, сімвалам вернасці традыцыям і расстання з дзяцінствам будучых выпускнікоў. Закружыла вясна пары юнакоў і дзяўчат і ў вальсе, і ў беларускай польцы. Канцэртныя нумары змяняліся адзін адным, і, здавалася, завіравала ў зале само жыццё.
Тэматыка песень таксама была вясенняя: маладосць, каханне, радасць жыцця пад мірным небам. Самыя шчырыя пажаданні прагучалі і з вуснаў бацькоў, што выказвалі падтрымку сваім дзецям і гонар за іх.
Разынкай вечара стала выступленне школьнага ансамбля, песні якога гучалі пад акампанемент музычных інструментаў. Гукі жывой музыкі паклікалі ў танец, і ўсе прысутныя паддаліся гэтаму неадольнаму жаданню.
“Вечар у кругу сяброў” падарыў усім удзельнікам самыя яркія эмоцыі і атмасферу сапраўднага сяброўства. А вясна — вобраз-сімвал прыгожай паловы чалавецтва — загучала яе голасам.
Ірына Шчасюк,
класны кіраўнік 11 класа.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.
