У Ваўкавыскім каледжы адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў “Свет даследчых ідэй” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 07 Мая 2026 18:35

У Ваўкавыскім каледжы адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў “Свет даследчых ідэй”

Мерапрыемствам традыцыйна сабрала маладых даследчыкаў, што прагнуць ведаў, сур’ёзна займаюцца навукай і хочуць падзяліцца сваімі дасягненнямі. Сёмая канферэнцыя была прысвечана Году беларускай жанчыны. І па тэматыцы дакладаў, і па складу ўдзельнікаў канферэнцыя апраўдала сваё ганаровае прысвячэнне: большую частку дакладаў, а усяго была прадстаўлена 141 работа, падрыхтавалі навучэнкі школ і каледжаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У сваіх даследчых працах яны вывучалі гісторыю жыцця 100-гадовай ваўкавычанкі, складаны шлях да прызнання сусветнавядомых жанчын-набеліятак, жаночыя вобразы ў творчасці ансамбля “Песняры”, подзвігі жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны.

изображение_viber_2026-05-07_16-09-32-919

Мерапрыемства праходзіла ў вочнай, завочнай і дыстанцыйнай формах, што дазволіла выступіць максімальнай колькасці ўдзельнікаў. Арганізатар мерапрыемства, кіраўнік навуковага аб’яднання навучэнцаў “Эйдас”, выкладчык Кацярына Віктараўна Тапчылка, прадугледзела секцыйную арганізацыю працы для аптымальнага ахопу аўдыторыі выступоўцаў.
Канферэнцыя насіла конкурсны характар, што садзейнічала стварэнню атмасферы спаборніцтва. Журы ў складзе выкладчыкаў і навучэнцаў вызначыла дыпламантаў і ўзнагародзіла ўсіх навуковых кіраўнікоў падзякамі за падрыхтоўку маладых навукоўцаў.

Мерапрыемства паказала высокі якасны ўзровень даследчых работ навучэнцаў, тэарэтычнае абгрунтаванне і перспектыўную практычную значнасць уласных даследаванняў, старанную і адказную працу навуковых кіраўнікоў, шчырую зацікаўленасць маладога пакалення навуковай справай.

изображение_viber_2026-05-07_16-09-32-765

Надзея Лазарчык,
метадыст Ваўкавыскага каледжа.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 341 раз Печать