Гімн чалавеку працы - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 07 Июня 2026 11:59

Гімн чалавеку працы

Сёння ў сумесным праекце рэдакцыі газеты “Наш час” і раённай бібліятэкі “Ваўкавыск чытае” сваім водгукам з намі дзеліцца настаўніца кітайскай і англійскай мовы гімназіі № 2 імя А. В. Гарбатава г. Ваўкавыска, намеснік старшыні маладзёжнага руху “Іскра” Беларускай партыі “Белая Русь” Валерыя Іванова.

Мой любімы твор яшчэ са школы — паэма “Новая зямля”, напісаная класікам беларускай літаратуры Якубам Коласам. Знакамітыя радкі з паэмы “Мой родны кут, як ты мне мілы” можа прадоўжыць кожны з нас. А хто не ведае мілагучную і кранальную песню ў выкананні ансамбля “Песняры”, напісаную на вершы з паэмы?

Гэта першы буйны ліра-­эпічны твор на беларускай мове. У сваёй аснове паэма “Новая Зямля” — аўтабіяграфічная. Многія героі маюць прататыпы: Міхал — бацька паэта, Ганна — маці, Антон — дзядзька.

Якуб Колас пачаў стварэнне паэмы ў 1911 годзе ў Мінскім астрозе, дзе знаходзіўся за ўдзел у настаўніцкім з’ез­дзе. Тут ён стварае вершаваныя апавяданні пра жыццё сваёй сям’і ў канцы ХІХ стагоддзя. Гэта не толькі твор аб трагічным лёсе беззямельнага селяніна, які марна спрабаваў вырвацца з-пад прыгнёту памешчыкаў. “Новая зямля” — гэта адначасова выдатны гімн чалавеку працы.

Аўтар у сваім творы вельмі дакладна апісвае ўcё, штo xapaктapызye пoбыт бeлapyca: звычаі і абрады, xaтнi iнтэp’ep, пpылaды пpaцы, нaцыянaльныя cтpaвы, адзенне, тaнцы і пecнi. Чытaючы пaэмy, мы зaxaпляeмcя мyдpacцю нaшыx пpoдкaў. Твор чытаецца лёгка — кожны яго радок насычаны дасціпным гумарам.

Паэма «Новая зямля» напоўнена пейзажнымі замалёўкамі. Прырода ў Якуба Коласа — гэта частка Радзімы, бо менавіта праз захапленне роднымі краявідамі чалавек выяўляе свае патрыятычныя пачуцці.

Першыя главы кнігі друкаваліся ў газеце “Наша ніва” ў 1912 годзе. Асобным кніжным выданнем паэма выйшла ў 1923 годзе. На рускай мове ўпершыню выдадзена толькі ў 1949 годзе. Кнігу выдавалі часта, а над яе мастацкім афармленнем працавалі лепшыя творцы тых часоў.

З цягам часу паэма атрымала і музычнае аздабленне. У 1980 годзе было напісана лібрэта, і з’явілася нацыянальная опера “Новая зямля”.

У 1982 годзе, да 100-годдзя беларускага класіка, на Мінскай студыі “Тэлефільм” пры Дзяржтэлерадыё БССР па паэме “Новая зямля” была знята аднайменная гістарычная драма.

Вядомы пісьменнік і грамадскі дзеяч Алесь Адамовіч у сваёй навуковай працы “Беларускі вершаваны раман” задаў гіпатэтычнае пытанне: калі б мы нейкім чынам скантактавалі з іншапланецянамі, то якую б найбольш поўную і дакладную інфармацыю ад беларусаў маглі б ім да­слаць? “Новую зямлю” Якуба Коласа, бо ў ёй ёсць усё пра нас”, — адказаў навуковец на сваё пытанне.

Рэкамендую кнігу да чытання. І пажадана, на роднай беларускай мове. Толькі так у поўнай меры можна ад­чуць слова аўтара і глыбіню яго твора.

Вольга ШАЛЯСТОВІЧ,
бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай
дзейнасці Ваўкавыскай раённай бібліятэкі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 120 раз Печать
Другие материалы в этой категории: Яркие огоньки «Радуги надежды»