Сам працэс суразмоўніцтва аказаўся не толькі пазнавальным, але і вельмі душэўным: студэнты змаглі пагрузіцца ў атмасферу сельскага жыцця, пачуць гісторыі з асабістага жыцця жанчын. “Ой, дзеткі, нам раней было цяжко, але й весело. Бывало, ідзем з поля, замучаныя, раней сярпамі жалі, а як заспяваем усе разам, аж эхам песня ляціць па вёсцы. А вы маладыя любіце адзін аднога, жывіце дружно, рабіць не бойцеся”, — пажадала баба Надзя (захаваны асаблівасці маўлення).
Валерый Варановіч зазначыў:
- Дыялекталагічная практыка з’яўляецца абавязковай часткай вучэбнага працэсу. Мы вельмі задаволены, што пачалі яе на Ваўкавышчыне. Звычайна нам прыходзіцца “шукаць” носьбітаў гаворкі, а сёння так пашанцавала: педагогі Мацвееўскай школы загадзя дамовіліся з жыхарамі вёсак пра сустрэчу. Сабраныя ўзоры жывой гаворкі студэнты змогуць прааналізаваць, зрабіць неабходныя абагульненні і заключэнні аб адметных рысах дыялектнага матэрыялу.
Пасля вандроўкі па вёсках студэнты наведалі музей прыроды і пчалярства ў школе, адпачылі і задаволеныя сваімі вынікамі адправіліся ў Гродна.


Галіна Аляксеенка, настаўнік гісторыі
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.
