І ў свята — побач з сябрамі - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 14 Октября 2016 00:00

І ў свята — побач з сябрамі

З самай раніцы ўсіх педагогаў і работнікаў Субацкай школы-сада напярэдадні Дня настаўніка чакаў прыемны сюрпрыз — віншаванні кожнаму ля варот установы, якія падрыхтавала педагог-арганізатар Т. В. Папко разам з актывістамі п/а ГА “БРСМ” і “БРПА”.

Потым у школу завіталі госці — члены Ваўкавыскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яд­нання “Беларускі саюз ветэ­ранаў вайны ў Афганістане” Т. К. Дубай, Г. С. Дзямешчык і М. А. Цыганоўскі. Імя нашага загінуўшага земляка, воіна-інтэрнацыяналіста Аляк­сея Іванавіча Красько носіць п/а ГА “БРСМ”. У гэтым навучальным годзе воіны-“аф­ганцы” дапамаглі аформіць у школе стэнд аб ім, праводзяць цікавыя сустрэчы са старша­класнікамі, а ў свята прывезлі нам ліст падзякі за актыўны ўдзел у патрыятычным выха­ванні падрастаючага пакалення. Мы ўдзячны членам арганізацыі і асабіста яе старшыні І. Я. Агейцу за ўмацаванне сувязі з установай адукацыі, за жывы прыклад служэння справе міру на Зямлі.

Яніна ВІТУС.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2569 раз Печать
Другие материалы в этой категории: Ярмарка на Шопена, 5 Досуг на любой вкус