Рубрыка “Слова пра мову”. Вітаць - завітаць, святы - святочны, чуйны - чутны. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 25 Декабря 2022 16:40

Рубрыка “Слова пра мову”. Вітаць - завітаць, святы - святочны, чуйны - чутны. Адчуй розніцу!

Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі…

А калядныя бліны — ладныя…”

Зюзя на дварэ — куцця на стале. Ад поснае да шчодрае святкуем Каляды. Стань у раду — дастанеш каляду. А з каляднае куцці сонца паварочвае на лета, а зіма — на мароз.

 

Вітаем (ці завітваем?) святы (ці святочны?) першы вечар калядны. Каляда як чуйная (ці чутная?) гаспадыня (ці гаспода?) вабіць водарам хвойным (ці хваёвым?) елак упрыгожаных ды пахам шчодрым прыгатаваных (ці гатаваных?) посных страў (ці патраў?).

Адчуй розніцу

Вітаць (рус. приветствовать). 1. Звяртацца з прывітаннем. 2. Сустракаць добразычліва, прыхільна. 3. Віншаваць (рус. поздравлять). Арганізатары віталі удзельнікаў конкурсу.

Завітаць (рус. наведаться, заглянуть). Зайсці, заехаць, наведацца, заглянуць. Ро-дзічы завіталі ў госці літаральна на некалькі гадзін.

Святы (рус. святой). Надзелены абсалютнай дасканаласцю, святасцю, боскай сілай). Святы абраз вісеў на покуці над сталом.

Святочны (рус. празднічный). Які мае адносіны да свята. Святочнае мерапрыемства прадоўжыла канцэртная праграма.

Чуйны (рус. чуткий). 1. Здольны востра адчуваць (органамі пачуццяў). 2. (рус. чувствительный, внимательный). Які асабліва востра адчувае, перажывае. 3. (рус. чуткий, сторожкий) Які лёгка перарываецца, неглыбокі. 4. (рус. слышный). Які адчуваецца. Сапраўдная маці чуйная да свайго дзіцяці.

Чутны (рус. слышный, слышимый). Даступны слыху. Здалёк чутны перапалохі выбухаў і ўзрываў.

Гаспадыня (рус. хозяйка). Жанчына, якая вядзе хатнюю гаспадарку, якая займаецца гаспадарчымі справамі. Маладая гаспадыня спраўна завіхалася па хаце.

Гаспода (рус. дом, двор, усадьба, жилье). Дом, жыллё. Панская гаспода стаяла пасярод паркавых прысад.

Хваёвы (рус. сосновый). Які мае адносіны да хвоі. Хваёвы бор з усіх бакоў абступаў вёску.

Хвойны (рус. хвойный). Які належыць хвоі, уласцівы ёй, атрыманы з драўніны, ігліцы хвоі, прыгатаваны з экстрактам хвоі. Хвойныя ванны выдатна супакой-
ваюць і нармалізуюць ціск.

Прыгатаваны (рус. приготовленный). Прыведзены ў стан годнасці да ўжытку. Пах прыгатаванай вячэры вабіў на кухню і клікаў да стала.

Гатаваны (рус. кипяченый). Кіпячоны. Сырой вады не піў, заўсёды меў запас гатаванай.

Страва (рус. кушанье, блюдо). Прыгатаваныя для яды прадукты харчавання; від яды. Дранікі — бульбяная страва нацыянальнай кухні.

Патрава 1. (рус. потрава). Знішчэнне, псаванне травы, пасеваў жывёлай. 2. (рус. кушанье, еда). Страва, яда. Патрава гэтая ў нашым раёне лічылася выключна святочнай.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 318 раз Печать