Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь анансуе штогадовую добраахвотную акцыю «Тыдзень лесу» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 26 Марта 2022 15:53

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь анансуе штогадовую добраахвотную акцыю «Тыдзень лесу»

Па традыцыі, дапамагчы калектывам лясгасаў у пасадцы і ўборцы лесу зможа кожны жадаючы. У прыватнасці, летась у раёнах Гродзеншчыны, лясны фонд якіх уваходзіць у Ваўкавыскі лясгас, удзел у акцыі прыняў 861 чалавек, лясныя культуры створаны на плошчы 42 гектары, смецце ўбрана на 34 гектарах.

Сёлета Мінлясгас аб’яўляе «Талаку, прысвечаную Году гістарычнай памяці» пад дэвізам «Пасадзі сваё дрэва!» з 9 да 16 красавіка. Далучыцца да акцыі па-ранейшаму запрашаюцца працоўныя і вучэбныя калектывы, грамадскія аб’яднанні і ўсе неабыякавыя да прыроды людзі. Рэгістрацыя праходзіць у Ваўкавыскім лясгасе па тэлефоне 6-20-73 або па электроннай пошце priemnaja@volkles.by.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1473 раз Печать