Пасха Гасподня, якую мы адзначаем, ёсць свята перамогі жыцця над смерцю. Уваскрасенне Хрыста – гэта фундамент нашай веры, краевугольны камень, пакладзены ў падмурак нашай надзеі на збаўленне, гэта крыніца моцы і перамянення нашага жыцця. Яно напаўняе наша існаванне ў гэтым свеце сэнсам, дае веру ў будучае.
У гэты Вялікі дзень шчыра жадаю ўсім вам дапамогі Божай і Божага благаславення, здароўя, спакою і дастатку, шчасця і дабрабыту. Няхай у нашых сем’ях заўсёды пануе любоў і ўзаемаразуменне, а ў душах – неўміручая пасхальная радасць. Няхай гэта радасць умацоўвае ў нашых сэрцах і веру, і надзею, і любоў і да Бога, і да ўсіх людзей, якія вакол нас. З Пасхай Гасподняй вас, праваслаўныя!
Сапраўды Хрыстос уваскрэс!
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.