Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, адбыўся на плошчы імя Леніна ў Ваўкавыску - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 13 Мая 2018 15:27

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, адбыўся на плошчы імя Леніна ў Ваўкавыску

На ім прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых улад, грамадскіх аб’яднанняў, навучальных устаноў раёна.

Шчырыя віншаванні са святам прысутным адрасавалі  ад імя раённых арганізацый  РГА “БРСМ” і  РГА “Белая Русь” Арцём Семаковіч і Людзміла Дзямешчык. Яны гаварылі аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці і суверэнітету, аб сімволіцы дзяржаўных  герба і сцяга, аб тым асаблівым пачуцці гонару за сваю Радзіму, якое яны выклікаюць у кожнага яе грамадзяніна.

Намеснік начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Ваўкавыска райвыканкама Дзмітрый Юшын  павіншаваў удзельнікаў мітынга ад імя раённых улад.  Ён заклікаў моладзь шанаваць дзяржаўныя сімвалы сваёй краіны і прывёў у прыклад  учынак беларускай лёгкаатлеткі Віялеты Скварцовай, якая адмовілася атрымліваць узнагароду за перамогу ў чэмпіянаце пад гукі чужога гімна. Сярод святаў, якімі заўсёды насычаны май, Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – адно з найважнейшых . Таму што гэтыя сімвалы – адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, цяперашняга і будучыні краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў.

Гонар узняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь быў нададзены старшыні раённага савета ветэранаў Анатолю Сямёнавічу Ігнатовічу, старшыні Краснасельскага сельвыканкама Людзміле Мікалаеўне Дзямешчык і вучаніцы 9 “Б” класа гімназіі № 1 Анастасіі Шаляпінай, пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па хіміі. Пад гукі гімна ўзняўся над плошчай і разгарнуўся на флагштоку сцяг Беларусі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2478 раз Печать