А вось у далейшую праграму святочных мерапрыемстваў, на жаль, унесла свае карэктывы надвор’е — з-за працяглых дажджоў, якія прагназаваліся і на 3 ліпеня, арганізатары былі вымушаны адмяніць дзённую праграму “на свежым паветры”. Таму асноўныя ўрачыстасці прайшлі ў гарадскім Доме культуры. У фае працавалі выставы бібліятэкі і рамеснікаў, адбываліся дэгустацыі прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і розныя іншыя цікавасці, а ў зале сабраліся жыхары горада, сярод якіх былі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачыя і ветэраны, а таксама госці Ваўкавыска. З віншаваннямі да прысутных звярнуўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько.
— Гэта дата для святкавання Дня Незалежнасці абрана невыпадкова. 3 ліпеня 1944 года была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сталіца нашай Радзімы — горад Мінск. Менавіта з гэтага дня стала зразумела, што свабода і незалежнасць абавязкова прыйдуць і на астатнія тэрыторыі, ва ўсе беларускія гарады і вёскі. Шматпакутная беларуская зямля, якая згубіла кожнага чацвёртага, а па некаторых ацэнках — і кожнага трэцяга жыхара, панесла ад фашысцкай акупацыі страты, якія нельга ўзнавіць. Спальваліся цэлыя вёскі разам з жыхарамі, тысячы нашых землякоў не вярнуліся з лагераў, загінулі на франтах і ў партызанскіх атрадах. Аднак усё гэта не зламала і не скарыла беларускі народ, — адзначыў кіраўнік раёна. Ён таксама звярнуўся з удзячнасцю за мірнае жыццё ў вольнай краіне да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, узгадаў пра супрацоўніцтва з партнёрскімі гарадамі і пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, міру, спакою, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
З віншаваннямі ваўкавычанам выступілі прадстаўнікі дэлегацый гарадоў-партнёраў, а Андрэй Гняздзілаў з расійскага Гусева перадаў загадчыку сектара спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама Івану Захаранку адметны падарунак — футбольны мяч з сімволікай чэмпіянату свету, што гэтымі днямі праходзіць у Расіі.
Канцэртную праграму на сцэне ГДК распачалі ўдзельнікі Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі, які прадставіў жыхарам і гасцям Ваўкавыска разнастайныя нумары — не толькі харэаграфічныя, але і вакальныя, а таксама сольныя выступленні на самых розных інструментах, у тым ліку і незвычайных. Прадоўжылася мерапрыемства ўзнагароджаннем пераможцаў раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці “Беларусь — мая песня”, а затым гэтыя калектывы і артысты далі гала-канцэрт з чатырох дзясяткаў нумароў.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.