Вторник, 18 Сентября 2018 13:15

Будучыня ў піянераў ёсць!

Автор
Дэлегацыя Ваўкавыскага раёна прыняла ўдзел у абласным злёце піянераў “Будучыня за намі!”.

Гэта мерапрыемства стала сапраўдным святам для піянерыі Прынёманскага краю. Самыя актыўныя члены арганізацыі былі адзначаны граматамі Гродзенскага абласнога Савета грамадскага аб’яднання “БРПА”, у тым ліку педагогі і школьнікі нашага раёна. Ваўкавыскі раённы Савет ГА “БРПА” атрымаў падзяку за плённую работу ў развіцці піянерскага руху, рэалізацыю дзіцячых ініцыятыў і сацыяльна значных праектаў. Удзельнікам прапанавалі таксама наведванне выставы “Свет вачыма дзяцей”, экскурсію “Гісторыя піянерскіх сімвалаў” і святочную праграму. Яны пагулялі па цэнтральных вуліцах Гродна, які ў гэты дзень адзначаў сваё 890-годдзе. Злёт завяршыўся работай піянерскай творчай пляцоўкі “Будучыня за намі!” у парку Жылібера.

Прочитано 1973 раз Печать