АДЫШОЎ У ЖЫЦЦЁ ВЕЧНАЕ КС. КАНОНІК АЛЕГ ДУЛЬ - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 06 Апреля 2020 09:01

АДЫШОЎ У ЖЫЦЦЁ ВЕЧНАЕ КС. КАНОНІК АЛЕГ ДУЛЬ

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 3 красавіка на 47-м годзе жыцця раптоўна адышоў у вечнасць ксёндз канонік Алег Дуль, пробашч парафіі святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску і дэкан Ваўкавыскага дэканату.

Днём раней, 2 красавіка, памёр бацька святара Станіслаў Дуль.

Праграма жалобных цэлебрацый

Нядзеля, 5 красавіка

  • 17.00 — цела спачылага святара будзе ўнесена ў парафіяльны касцёл святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску. Святой памяці ксёндз канонік Алег Дуль прысвяціў сваё жыццё будаўніцтву гэтай прыгожай святыні і стварэнню парафіяльнай супольнасці, вернікі якой у гэтыя дні адчуваюць сябе асірацелымі.
  • 18.00 — святая Імша з нешпарамі за супакой душы памерлага. На цэлебрацыю запрашаюцца святары дэканату і ўсе, хто жадае і мае магчымасць далучыцца.

Панядзелак, 6 красавіка

  • 12.00 — распачнецца пахавальная святая Імша, пасля якой адбудуцца абрады апошняга развітання і пахаванне спачылага пробашча на прыкасцёльным цвінтары.

Кс. Алег нарадзіўся ў 1973 г. у в. Падгалішкі (парафія Забалаць). У 1997 г. скончыў ВДС у Гродне. У 1999 г. атрымаў святарскае пасвечанне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.

З 1999 па 2000 гг. служыў вікарыем у Забалаці, адначасова абслугоўваў парафіі ў Начы, Доцішках і Асава. З 2000 г. распачаў святарскую паслугу ў якасці пробашча ў парафіі ў Начы.

З 2007 года быў пробашчам парафіі св. Станіслава Косткі і дзеканам дэканату Ваўкавыск.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

https://catholic.by , https://www.grodnensis.by/

 

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1178 раз Печать