Усяго за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей у рэспубліцы ўзнагароджаны 240 жанчын розных сфер дзейнасці. Сярод іх 19 прадстаўніц Гродзенскай вобласці, у тым ліку пяць з Ваўкавыскага раёна. Гэта прадавец харчовых тавараў Іна Здзіславаўна Каплінская, аператар машыннага даення ААТ “Хацькоўцы” Людміла Антонаўна Мазец, аператар цэха інкубацыі філіяла “Скідзельская птушкафабрыка” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” Алена Казіміраўна Цімошка, а таксама хатнія гаспадыні Вольга Віктараўна Мазец і Надзея Леанідаўна Мілько.
Служба навін "НЧ"
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.