У гарадскім Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 15 Марта 2022 19:24

У гарадскім Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Удзел прынялі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, вучнёўская моладзь. Урачыстыя моманты арганічна ўпляліся у лірычную канцэртную праграму, у якой выступілі самадзейныя артысты ГДК, Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў, сярэдніх школ № 4 і № 7.

_dsc5305

Асабліва ўрачыстых момантаў было некалькі. Першы – не менш значны, чым нагода да ўсяго мерапрыемства – уручэнне ордэна Маці нашым зямлячкам. Старшыня Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Віталій Навіцкі на пачатку павіншаваў усіх прысутных са святам Канстытуцыі.

_dsc5362

- Сёння Беларусь выйшла на новы этап свайго гістарычнага развіцця і гэта стварыла аб’ектыўныя перадумовы да аднаўлення Асноўнага закона рэспублікі. Сімвалічна, што змены ў Канстытуцыі, падтрыманыя большасцю грамадзян на рэспубліканскім рэферэндуме, уступаюць у сілу менавіта сёння – 15 сакавіка, у дзень дзяожаўнага свята, Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дарагія землякі! Няхай гэты знамянальны дзень стане для нас той самай яркай старонкай у жыцці, калі мы ўсе адчуваем агульнасць гістарычнага лёсу мільёнаў суайчыннікаў і разумеем, што толькі разам, няўхільна выконваючы канстытуцыйныя патрабаванні і нормы, можам дабіцца ўстойлівага руху наперад, стабільнага развіцця і працвітання Ваўкавыскага раёна, цудоўнай і каханай нашай Беларусі. Няхай гэтае свята надасць новы імпульс жыхарам Ваўкавышчыны для працы і творчасці, замацуе веру ва ўласныя сілы і дасягненне вызначанных мэт.

_dsc5390

А потым прыйшла чарга віншаванняў асабістых. На сцэну выйшлі, каб атрымаць з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў заслужаную ўзнагароду, чатыры жанчыны. Наталля Міхайлаўна Касцюк разам з мужам Аляксандрам Уладзіміравічам Касцюком выхоўвае пяцёра дзяцей. Старэйшы хутка скончыць школу, а малодшай дачцы ў верасні споўніцца толькі два гады. Алеся Вацлаваўна і Эдуард Браніслававіч Стасевічы таксама маюць пяцёра дзетак, у іх тры дачкі і два сына. У сям’і Ганны Аляксандраўны і  Аляксандра Сяргеевіча Дожыных тры сына і дзве дачкі. Ганна Мечыславаўна Паўлоўская разам з мужам Іванам Іванавічам Паўлоўскім выхоўваюць двух хлопчыкаў і трох дзяўчынак. Усе гэтыя сем’і вельмі добра характарызуюцца ўсімі, хто іх ведае, бацькі клапоцяцца аб дзецях, стварылі ім камфортную атмасферу для развіцця, падтрымліваюць іх інтарэсы і здольнасці, стараюцца выхваць карыснымі членамі грамадства. Вялікая мацярынская праца заўсёды карысталася ў нашай краіне адпаведна вялікай пашанай. І сённяшняе ўручэнне высокіх дзяржаўных узнагарод – яшчэ адно пацвярджэнне гэтага.

_dsc5418

Таксама ўзвышаныя пачуцці выклікаў момант, калі Віталій Навіцкі ўручаў пашпарты вучням гарадскіх і вясковых гімназій і школ. Для гэтай цырымоніі ўстановы адукацыі дэлегавалі сваіх лепшых прадстаўнікоў, якія ўжо маюць заслугі ў вучобе, спорце, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім і культурным жыцці сваёй школы, населенага пункта, раёна. Гэта Варвара Макарава і Валянціна Сарокіна з гімназіі № 2, Дзмітрый Ідзан з сярэдняй школы № 5, Арцём Жулега і Ягор Берднік з СШ № 2 г. п. Рось, Арцём Вальчык, Ульяна Пунько і Кацярына Мінькоўская з Вярэйкаўскай сярэдняй школы, Максім Трайгель, Дзяніс Буцько і Аляксей Галкоўскі з Рэплеўскай СШ, Дар’я Шчурская і Ксенія Гурэц з Субачскай СШ, Соф’я Краўчанка, Сняжана Май, Арцём Курловіч, з сярэдняй школы г. п. Краснасельскі, Ксенія Ботвіч, Анастасія Панова, Вераніка Паканечная з СШ № 4, Валянцін Пажарка і Вадзім Клімовіч з СШ № 8 з польскай мовай навучання, Вікторыя Клімовіч з Ізабелінскай СШ. Вось ён, першы крок у даросласць, да грамадзянскай сталасці і адчування адказнасці перад грамадствам.

_dsc5437

_dsc5601

Першы сакратар райкама БРСМ Наталля Клімчук ўручыла членскія білеты БРСМ школьнікам, якія папоўнілі рады маладзёжнага грамадскага аб’яднання. Тых, хто далучыўся да самай масавай арганізацыі моладзі ў нашай краіне, аказалася нямала. Адзін за другім выходзілі хлопцы і дзяўчаты на сцэну, каб пацвердзіць зроблены імі выбар актыўнай жыццёвай пазіцыі. Ім крочыць далей па шляху, які з сённяшняга дня вызначае адноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларсь.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 849 раз Печать