Як зрабіць правільную "пальму" на Вербную нядзелю - сакрэтам падзялілася гродзенская майстрыха - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 09 Апреля 2022 09:38

Як зрабіць правільную "пальму" на Вербную нядзелю - сакрэтам падзялілася гродзенская майстрыха

Чатыры сястры збераглі традыцыі сваіх бацькоў. 

Вербніца, Вербная нядзеля як для католікаў так і праваслаўных – адна з найважнейшых і найбольш любімых урачыстасцей, якая не толькі адкрывае выключны час Вялікага тыдня. Яна таксама атаясамляцца з духоўным адраджэннем і, перш за ўсё, з пальмамі – сімвалам ўваскрасення і неўміручасці чалавечай душы. А яшчэ штогод у гэты час работнікі культуры арганізоўваюць шмат велікодных святаў, кірмашоў і іншых імпрэз, паведаміла вядучы метадыст Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч. Адно з іх – рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» , што пройдзе заўтра, 9 красавіка. У чым своеасаблівасць свята і чым гродзенскія “пальмы” адрозніваюцца ад іншых разбіраўся карэспандэнт СБ?

7161bed52647087885c6be0116964381.jpg

-- Гродзенскія пальмы -- гэта мастацкія дзівосы з простых раслінаў, якія ўпрыгожваюць пакойчыкі хат і цэлы год ганарова вісяць за абразамі, -- адзначыла Наталля Рамановіч. -- Пальмы, што вырабляюць у Гродне і Адэльску, Індуры, Сапоцкіне, з’ява мясцовая, рэгіянальная. Менавіта тут з’явіліся на свет вытанчаныя творы з галінак раслінаў, лугавых, лясных і балотных зёлак, каласкоў збажыны. «Гродзенскія пальмы» ці «гродзенскія вербы» ў 2014 годзе былі ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

52099519f72493671512e177791df644.jpg

Чатыры сястры, Дамініка Каваленак, Данута Альшэўская, Ванда Лапацінская і Часлава Чараднікова, збераглі традыцыі сваіх бацькоў і зараз навучаюць гэтаму рамяству ўсіх жадаючых. Паколькі ўсе яны змянілі дзявочае прозвішча Сарасек, іх часцей за ўсе і называюць па-просту сёстры Дамінікаўны.

0a997fc6edcac40f3c6e19b1d76e497a.jpg

Адна з сясцёр, Дамініка Дамінікаўна, падкрэслівае, што неад’емны элемент «гродзенскай» пальмы – гэта 3 галінкі вярбы вышынёй каля паўметра, якія сімвалізуюць Святую Тройцу. Цікава, што гродзенскія вербы часам блытаюць з польскімі ці літоўскімі. Але ў іх ёсць прынцыповае адрозненне: «віленскія» нагадваюць сапраўдныя букеты, «гродзенскія» – не аб’ёмныя. Маюць плоскую форму, што прадыктавана традыцыяй захоўваць вербы за абразамі.

59cb49236a689c4958aabdf0341001fb.jpg

У паўночных шыротах хрысціянскія вернікі замест пальмы для ўслаўлення Хрыста выкарыстоўваюць вярбу (яна першая пачынае ажываць пасля зімы). Для яе ўпрыгожання бяруць іншыя расліны, якія захоўваюць зялёны колер пад снегам — ядлавец ці ядловец, галінкі брусніцаў, барвінак. Першыя расцвіўшыя галінкі вярбы ў руках вернікаў праслаўляюць Збаўцу як Пераможцу смерці, сімвалізуюць перамогу Хрыста над смерцю і ўяўляюць сабой відавочны знак уваскрэсення ўсіх з мёртвых. Звычай асвячэння вербаў у касцёле пісьмова засведчаны на нашай зямлі з ХVІ стагоддзя. Магчыма, дзесьці ў першай палове ХІХ стагоддзя яна была «інспіравана» з’яўленнем у шырокім гарадскім ужытку каляровай паперы, з якой пачалі вырабляць штучныя кветкі, каб упрыгожваць імі галінкі вярбы на Вербніцу.

40e7454c3a20c8b962f042e6454b1776.jpg

sb.by

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 704 раз Печать