Сімвалы незалежнасці. Мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, адбыўся 8 мая ў Ваўкавыску (+ вiдэа) - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 08 Мая 2022 11:38

Сімвалы незалежнасці. Мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, адбыўся 8 мая ў Ваўкавыску (+ вiдэа)

 

Раніцай нядзелі на пляцоўцы перад будынкам раённага выканаўчага камітэта сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і сілавых структур, ветэраны, маладзёжны актыў, ваеннаслужачыя 3-га асобнага стралковага батальёна в/ч 7404 і ўсе, хто неабыякавы да гісторыі нашай краіны.

Вядучыя мітынга Кацярына Маршанюк і Віталій Плаўнік расказалі прысутным пра значэнне сённяшняга свята — Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які традыцыйна адзначаецца ў другую нядзелю мая. “Гэта свята свабоды, грамадзянскага міру і добрай згоды ўсіх людзей на аснове закона і справядлівасці, сімвал нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за цяперашні час і будучае нашай Радзімы. Свята дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь аб’ядноўвае ўсіх патрыётаў Айчыны, усіх, хто шануе дзяржаўную гісторыю, шматнацыянальную культуру, векавыя традыцыі, верыць у дастойную будучыню дзяржавы”, — адзначылі вядучыя.

Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны сцяг пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які выканалі ўдзельнікі ўзорнага хору “Атлантида” Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Наталлі Пракапені, было прадастаўлена старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Міхаілу Сіцько, старшыні Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Віталію Навіцкаму, а таксама вучням школ і гімназій горада — прызёрам рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах, міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый і аглядаў-конкурсаў: Аляксандры Герасімчук, Міхаілу Добашу, Анастасіі Клімовіч, Ксеніі Лявіцкай, Вікторыі Казімірчык, Паліне Крысюкевіч, Івану Музычку, Кацярыне Градовіч і Амеліі Сакалоўскай. Напрыканцы мітынгу ўрачыстым маршам перад святочнай пляцоўкай прайшлі вайскоўцы стралковага батальёна.

dsc_0007

dsc_0003

dsc_0005

dsc_0009

dsc_0019

dsc_0017

dsc_0012

dsc_0015

dsc_0013

sequence-01_00_01_32_03

dsc_0020

dsc_0023

Фота аўтара i Яўгена Грымайла

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 934 раз Печать