У адной з шасці інтэрактыўных пляцовак змагалася і перамагла сям’я Семакоў з нашага раёну. На гэтым фестывалі яны ўпершыню.
— Конкурс праходзіў у фармаце гульні “Адгадай мелодыю”, — расказаў Віктар Сямак. — Патрэбна было прадэманстраваць веданне мелодый самых розных накірункаў, музычных заставак тэлеперадач, праявіць свае акцёрскія здольнасці, інтэлектуальныя. Асабліва мы ганарымся тым, што перамаглі ў інтэлектуальным, самым складаным конкурсе, які даў нам адразу 30 балаў. Як сказала вядучая, сваім сапернікам мы не далі ніводнага шанцу. Усе каманды пісалі літаратурнае бурымэ — оду фестывалю. Наш твор спадабаўся больш за ўсіх.
Па словах яго жонкі, Наталлі Вадзімаўны, такія конкурсы робяць сям’ю больш з’яднанай:
— Любая сумесная дзейнасць, а падрыхтоўка да творчых конкурсаў асабліва, аб'ядноўвае і збліжае сям’ю. Мы заўсёды і працуем, і адпачываем разам. Гэта мы адлюстравалі і ў нашым сямейным дэвізе:
Мы — сям'я, і гэта сіла
Дружнымі ўсіх нас зрабіла.
Талентаў сваіх скарбонкай
Славім родную старонку!
Яна адзначыла, что асабліва спадабаўся вельмі цёплы прыём, сяброўская атмасфера, добразычлівасць да гасцей фестывалю, цікавыя конкурсы. Час праляцеў непрыкметна. Малодшы сын Мікалай вельмі стараўся адгадваць мелодыі, дапамагаў складваць оду і сказаў, что вельмі абрадаваўся, калі яны перамаглі.
Акрамя спаборніцтваў на пляцоўцы “Скрыжаванні мастацтваў”, прайшоў конкурс-дэфіле касцюмаў у адзіным стылі “Family look”, “Гастранамічны конкурс”, “Беларускі 3D-дворык”, адбыліся спаборніцтвы на пляцоўках “АRT-Batll — дружная сям’я”, “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”. Потым быў канцэрт.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.