Ідзе “Багач” багаты - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 18 Октября 2023 08:45

Ідзе “Багач” багаты

Вясёлым і цікавым атрымалася свята “Багач”, якое прайшло ў дзіцячым доме. Успамінаючы традыцыі і абрады нашых продкаў, выхаванцам паказалі, як святкавалі гэтае свята ў мінулым.

У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй яго ўзнікнікнення. Гаспадыня растлумачыла дзецям, адкуль пайшла назва свята, якія традыцыйныя абрадавыя дзеянні выконваліся сялянамі ў гэты дзень, прадэманстравала і сам “багач” — так у народзе называлі лубок з жытам, якое па жменьцы зносілі жыхары вёскі. У сярэдзіне лубка ўстаўлялася запаленая свечка, пасля ў суправаджэнні ўсіх жыхароў яго неслі па вёсцы, заклікаючы ў кожную хату дабрабыт і сямейны лад.

Выхаванцы падчас мерапрыемства традыцыйна размаўлялі па-беларуску. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, спявалі народныя песні, танцавалі, гулялі ў беларускія народныя гульні “Мышка”, “У мядзведзя ў бары”, разгадвалі загадкі.

Ад фальклорнага свята ўдзельнікі атрымалі мноства станоўчых эмоцый. Дзеці разам з выхавацелямі  падрыхтавалі восеньскія вырабы з ураджаю гэтага года “Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!”.

 Напрыканцы свята гаспадары пачаставалі дзяцей смачнай булкай, і ўсе разам падзякавалі “залатой ніўцы, урадлівай зямельцы, цёпламу сонейку, яснаму небу, дажджавой вадзіцы”.

2023-10-14_11-02-05-051

изображение_viber_2023-10-14_11-02-05-071

изображение_viber_2023-10-14_11-02-05-071

изображение_viber_2023-10-14_11-02-05-086

изображение_viber_2023-10-14_11-02-05-118

Тамара ПАНКЕВІЧ,

выхавацельніца дзіцячага дома.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 427 раз Печать