“Сэрцам роднага слова краніся”. Так называўся тыдзень роднай мовы, што праходзіў у ДУА “Спецыяльная школа-інтэрнат г. Ваўкавыска” з 17 па 21 лютага - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 22 Февраля 2024 12:04

“Сэрцам роднага слова краніся”. Так называўся тыдзень роднай мовы, што праходзіў у ДУА “Спецыяльная школа-інтэрнат г. Ваўкавыска” з 17 па 21 лютага

Пачаўся ён з экскурсіі вучняў 6—12 класаў нашай школы ў горад Гродна, на адну з ціхіх і ўтульных вулачак, дзе размясціўся музей, прысвечаны жыццю і творчасці паэта, які амаль ўсё жыццё пражыў удалечыні ад Бацькаўшчыны, але ўсе творы якога былі прасякнуты любоўю да Радзімы, — Максіма Багдановіча. Расказ экскурсавода на мілагучнай беларускай мове, атмасферная абстаноўка XIX стагоддзя, мноства сямейных фотаздымкаў і асабістых лістоў уразілі і зачаравалі вучняў. Яны змаглі душой дакрануцца да лірычнай творчасці паэта.

19 лютага ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу дня вучні прымалі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Яны імкнуліся на перапынках, паміж сабой, на ўроках і пасля іх размаўляць па-беларуску. А яшчэ — намалявалі слова, якое здзівіла ці ўразіла іх, або гучанне якога проста падабаецца.

DSC_0034

У аўторак, 20 лютага, у кабінеце патрыятычнага выхавання быў арганізаваны конкус чытальнікаў “Гучы ў вяках, маё роднае слова”. Юныя ўдзельнікі конкурсу звярнуліся да твораў Эдзі Агняцвет, Васіля Віткі, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама прачыталі на памяць творы сучасных аўтараў. Шчырыя і пранікнёныя словы гучалі пра самае важнае для кожнага чалавека: Радзіму, мову, бацькоў, сям’ю. Усе ўдзельнікі конкурсу чытальнікаў добра падрыхтаваліся і бліскуча выступілі, паказаўшы сваё майстэрства і арыгінальнасць выканання.

IMG_20240221_143826_549

Завяршыўся тыдзень у Міжнародны дзень роднай мовы адзіным урокам “Сэрцам роднага слова краніся”. На ўрачыстым мерапрыемстве навучэнцы слухалі жывое беларускае слова, далучыліся да скарбаў нацыянальнай культуры. Беларускае слова, родная мова — гэта тое, што сёння яднае прадстаўнікоў розных пакаленняў. Дзякуючы асаблівай зацікаўленнасці кожнага ўдельніка, тэматычны тыдзень атрымаўся эмацыянальна ўзнёслым, з выразным патрыятычным характарам.

Аксана Мелеш,

настаўнік беларускай мовы

ДУА “Спецыяльная школа-інтэрнат г. Ваўкавыска”.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 339 раз Печать