Сродкі ад рэспубліканскага суботніка будуць накіраваны на ўладкаванне мемарыяльнага комплексу “Дзецям — ахвярам вайны” на Гомельшчыне, развіцце рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на Брэстчыне, а таксама для ўпарадкавання шэрагу мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы нашай вобласці. Для маіх суайчыннікаў, якія ва ўсе часы трапятліва, беражліва і з глыбокай павагай ставяцца да гісторыі роднага краю, у 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — гэта справа літаральна святая. Згадзіцеся, увасабленне нашай гістарычнай памяці, заўсёды павінна мець выключна эстэтычны выгляд?..
А яшчэ я заўжды адчуваю радасны пад’ем, калі побач працуюць прадстаўнікі розных узростаў, розных прафесій, з розных устаноў, партый і арганізацый. Нездарма нашы продкі склікалі талаку, каб дапамагчы мірам у выкананні вялікай, важнай ці складанай справы, якая аднаму сямейству была падчас не пад сілу. Давайце прадаўжаць добрыя традыцыі беларускага народа дзеля росквіту нашай краіны.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.