Нам даверана памяць. Уладзімір Казак: “Вымпел зойме пачэснае месца ў галерэі Дзятлаўскага раёна” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 08 Мая 2024 08:31

Нам даверана памяць. Уладзімір Казак: “Вымпел зойме пачэснае месца ў галерэі Дзятлаўскага раёна”

Перамога

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

На ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў вымпеламі “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Узнагароды разам з іншымі беларускімі гарадамі быў удастоены горад Дзятлава.

Удзельнік святочнай дэлегацыі нашага раёна, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, падзяліўся меркаваннем на гэты конт:

– Толькі тая краіна, дзе з пашанай ставяцца да мінулага, мае будучыню. Сёння мы разам назіралі яшчэ адну прыгожую і мудрую традыцыю новага часу – ушаноўваць беларускія гарады вымпеламі “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, пацверджанне таго, што памяць можа быць матэрыяльнай. Упэўнены, вымпел зойме пачэснае месца ў галерэі Дзятлаўскага раёна.

Адчуваю вялікі гонар за малую радзіму і землякоў, лічу, што горад Дзятлава і ўвесь наш раён дастойныя гэтай высокай узнагароды.

Дзятлаўшчына, як і ўся Беларусь, – партызанка. У гады ваеннага ліхалецця нашы людзі не толькі ваявалі на франтах, абараняючы Айчыну ад ворага, аддана працавалі ў тыле, але і ўзнялі магутны партызанскі рух, аказалі дзейснае супраціўленне нямецка-фашысцкім захопнікам і наблізілі Вялікую Перамогу. Салдаты, якія абаранялі горад Дзятлава, праявілі стойкасць духу і гераізм, дзякуючы вялікай патрыятычнай і асветніцкай рабоце аб гэтым сёння ведае кожны дзятлаўчанін. Прымаючы ўдзел ва ўрачыстасцях і жалобных мітынгах, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, смуткую разам з усімі жыхарамі раёна, але помню, што мы – нашчадкі пераможцаў, якія павінны шанаваць мінулае, будаваць сённяшні дзень і берагчы мір у роднай Беларусі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 200 раз Печать