Узнагароджаны Прэзідэнтам - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 11 Сентября 2024 11:08

Узнагароджаны Прэзідэнтам

Нашы землякі ў ліку лепшых працаўнікоў краіны ўзнагароджаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 354 ад 9 верасня 2024 г. — за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё галін эканомікі, выдатныя дасягненні ў розных сферах.

Медалём “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” узнагароджаны электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак Зэльвенскага раёна электрычных сетак філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” Вячаслаў Віктаравіч Мядведнік. Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагаро­джаны трактарыст-машыніст раённага сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Ваўкавыскае” Вячаслаў Рычардавіч Міклаш, вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу падраздзялення лесапункт “Замкавы” дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Ваўкавыскі лясгас” Аляксандр Францавіч Смолік і грузчык адкрытага акцыянернага таварыства “Ваўкавыскі мясакамбінат” Уладзімір Уладзіміравіч Ярашэвіч. А яшчэ адной нашай зямлячцы, старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Людміле Антонаўне Кебіч, прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь”. Віншуем з узнагародамі!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1179 раз Печать