Калектыў рэдакцыі газеты “Наш час” з нагоды 85-гадовага юбілею павіншаваў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 30 Октября 2024 09:35

Калектыў рэдакцыі газеты “Наш час” з нагоды 85-гадовага юбілею павіншаваў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў

«85 год — больш чым салідны ўзрост для сучаснага друкаванага выдання. На працягу ўсяго гэтага часу ваша газета нязменна заставалася надзейнай крыніцай самай значнай і дакладнай інфармацыі аб жыцці рэгіёна. І сёння, знаходзячыся на вастрыні жыцця, яна садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа.

Прыемна адзначыць, што ваша выданне па-ранейшаму трымае руку на пульсе і імкнецца словам і справай адказваць на ўсе суровыя выклікі сучаснасці.
Жадаю ўсім, хто робіць газету, — так трымаць! Далейшых вам поспехаў і вострага пяра, высокіх рэйтынгаў і накладаў, любові і адданасці чытачоў, здароўя і дабрабыту», — павіншаваў калектыў рэдакцыі Марат Маркаў.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 480 раз Печать