Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджана начальнік лабараторыі выпрабаванняў цэменту выпрабавальнага цэнтра ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” Ларыса Мікалаеўна Ляўкевіч - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 12 Декабря 2024 09:23

Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджана начальнік лабараторыі выпрабаванняў цэменту выпрабавальнага цэнтра ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” Ларыса Мікалаеўна Ляўкевіч

Фото БЕЛТА Фото БЕЛТА

11 снежня 2024 года кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 “Аб узнагароджанні”. 31 чалавек з розных рэгіёнаў краіны ўзнагароджваецца, у адпаведнасці з Указам, дзяржаўнымі ўзнагародамі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, адвагу і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні чалавека на вадзе, заслугі ў судова-экспертнай дзейнасці, ахове дзяржаўнай граніцы, значны ўклад у рэалізацыю сацыяльна-эканамічнай і дзяржаўнай палітыкі, ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, развіццё розных галін эканомікі і ветэранскага руху, выдатныя дасягненні ў навуцы, творчасці, спорце і г. д.; яшчэ васьмі чалавекам прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь.

Сярод узнагароджаных — і наша зямлячка: медалём “За працоўныя заслугі” узнагароджана начальнік лабараторыі выпрабаванняў цэменту выпрабавальнага цэнтра адкрытага акцыянернага таварыства “Краснасельскбудматэрыялы” Ларыса Мікалаеўна Ляўкевіч. Віншуем!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 360 раз Печать