Таленты, якія захапляюць - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 23 Марта 2025 14:31

Таленты, якія захапляюць

Мы, ветэраны працы, асаблівае значэнне надаём духоўнаму развіццю маладых суайчыннікаў, імкнёмся выклікаць у моладзі цікавасць да мінулага, да сваёй гісторыі, а таксама патрэбу ў яднанні з прыродай. Дзеля гэтага — усе нашы песні, вершы, выставы творчых работ.

Таленавітых і творчых людзей, якія здольны здзіўляць майстэрствам сваіх залатых рук, сярод нас многа. Вось глядзіш на кветкі, якія Надзея Мулярчык акуратна перанесла на свае карціны, — і дзіву даешся і аж дух захоплівае ад гэтага хараства.

Півоні, ружы, рамонкі, глядзіш — нібы жывыя,

Здаецца, ветрык падуе — і зашапочуць ­пялёсткі тыя.

Я ж назіраю за моладдзю, якая наведвае нашы выставы. Мяне цікавіць, якое ўражанне пакідаюць у іх нашы творчыя работы. І бачу, як у многіх загараюцца вочы, і чую словы падзякі. Не можа мяне не радаваць той факт, што ў маладых сэрцах ёсць месца для дабрыні і ўдзячнасці.

изображение_viber_2025-03-21_12-57-56-955

Мы пастаянна знаходзімся ў пошуку. Адна наша выстава змяняе другую. Хочацца як можна больш услаўляць майстэрства нашых таленавітых людзей. А іх у нашай ветэранскай сям’і шмат. Валянціна Волкава, Валерый Целеш, Зоя Прэдка, Аліна Куроўская, Жанна Васільева, Ніна Савіч, Галіна Мялешчык, Марына Македон, Галіна Дулявец і ўсе тыя, чые таленты мы абавязкова адкрыем у будучыні.

Дарэчы, выстава работ Надзеі Мулярчык будзе дзейнічаць у ветэранскім пакоі на працягу сакавіка. Таксама ў нас можна ўба­чыць работы Марыны Македон. Паверце, вы не патраціце час марна, калі наведаецеся ў наш ветэранскі пакой. Шчыра запрашаем!

Алена Блажыеўская, старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ “Краснасельск­буд­матэрыялы”

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 460 раз Печать