80 пар станцавалі Вальс Перамогі ў Ваўкавыску - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 09 Мая 2025 18:20

80 пар станцавалі Вальс Перамогі ў Ваўкавыску

Канцэртная праграма “Время помнить, время гордиться” адкрыла масавыя святочныя мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі на канцэртнай пляцоўцы па вуліцы Карла Маркса. Пасля тэматычнага музычнага пралога да гасцей свята звярнуўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Захарчук.

izobrazhenie_viber_2025-05-09_18-34-28-801

— Паважаныя жыхары і госці Ваўкавыскага раёна! У гэтым годзе мы адзначаем знакавую дату — 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Для ўсіх нас Дзень Перамогі — асаблівае свята. Ён злучае ў сабе слёзы смутку і радасці, боль страты і вялікае самаахвяраванне. За кароткім, але ёмістым словам “Перамога” стаяць мужнасць і гераізм мільёнаў савецкіх салдат, напружаная і цяжкая праца ў тыле.

Мы схіляемся перад светлай памяццю герояў і мірных жыхароў, якія да канца выканалі свой абавязак перад Радзімай, перад сваімі роднымі і блізкімі. Яны былі і назаўжды застануцца з намі, у нашых сэрцах і нашых справах. Вечная памяць тым, хто вельмі хацеў жыць, але склаў галаву ў баях за Радзіму, памёр ад ран, загінуў у канцлагерах і гета.

Словы вялікай падзякі мы сёння адрасуем дарагім ветэранам. Час няўмольны. Усё менш іх застаецца з намі ў страі. Наш святы абавязак — падтрымаць, акружыць клопатам франтавікоў і працаўнікоў тылу, забяспечыць ім годнае жыццё. Мы памятаем кожнага, хто загінуў у той вайне, хто граміў ворага на фронце, хто вёў з ім барацьбу у шэрагах партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечыў надзейны тыл і самааддана працаваў. Мы ўдзячны тым, хто сёння беражліва захоўвае і перадае памяць аб бессмяротным подзвігу. Зямны паклон нашым ветэранам ад усіх пасляваенных пакаленняў.

Дзень Перамогі — гэта асабістая гісторыя кожнага з нас, чые продкі, не шкадуючы ўласнага жыцця і праяўляючы неверагодны гераізм, змагаліся за Вялікую Перамогу. І наш агульны абавязак — захаваць памяць аб іх подзвігу, дзякуючы якому мы жывём у свабоднай і незалежнай Беларусі. Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця, міра і дабра. Няхай вашы душы будуць сагрэты цёплымі ўспамінамі аб тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой. Няхай ваеннае ліхалецце больш ніколі не закране нашу зямлю. Са святам, з Днём Вялікай Перамогі! – сказаў Дзмітрый Іванавіч.

У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі вальс перад святочнай сцэнай станцавалі 80 пар. Працягнулі канцэртную праграму выступленні творчых калектываў Ваўкавыскага раёна.

изображение_viber_2025-05-09_18-13-49-029

изображение_viber_2025-05-09_18-13-50-716

изображение_viber_2025-05-09_18-13-51-369

изображение_viber_2025-05-09_18-13-51-970

изображение_viber_2025-05-09_18-13-54-358

изображение_viber_2025-05-09_18-13-55-418

изображение_viber_2025-05-09_18-13-49-593

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 304 раз Печать