Фотафакт. У Ваўкавыску адбылося святкаванне стагоддзя парафіі святога Станіслава Косткі. Урачыстасць сабрала шматлікіх вернікаў і гасцей - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 18 Сентября 2025 22:31

Фотафакт. У Ваўкавыску адбылося святкаванне стагоддзя парафіі святога Станіслава Косткі. Урачыстасць сабрала шматлікіх вернікаў і гасцей

На святочным мерапрыемстве прысутнiчалi Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі, Біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй, член Савета Рэспублікі, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук,старшыня Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Якімовіч, намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, старшыня Ваўкавыскай раённай арганізацыі Беларускай партыі «Белая Русь» Ігар Салавей.

изображение_viber_2025-09-18_21-13-21-346

Дзмітрый Захарчук у сваім прывітанні адзначыў:

— Паважаныя святары і вернікі, прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды 100-годдзя парафіі святога Станіслава Косткі. Гэтая падзея мае вялікае значэнне не толькі для духоўнага жыцця, але і для гісторыі нашага краю. За стагоддзе парафія стала сапраўднай апорай для многіх сем’яў. Вашы малітвы і праца падтрымліваюць маральнае здароўе грамадства, садзейнічаюць захаванню культурных каштоўнасцей каталіцкай царквы. Няхай гэты юбілей стане новым этапам развіцця парафіі, сімвалам адзінства ўсіх вернікаў, натхненнем на добрыя справы і ўмацаванне веры ў сэрцы кожнага з нас. Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, душэўнай радасці і ласкі Божай.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 109 раз Печать