Фотафакт. Святочнае шэсце "У гонар хлебаробаў" папярэднічала ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абласных "Дажынак-2025" у Ваўкавыску - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 20 Сентября 2025 14:50

Фотафакт. Святочнае шэсце "У гонар хлебаробаў" папярэднічала ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абласных "Дажынак-2025" у Ваўкавыску

Па аздобленых вуліцах прайшлі дэлегацыі раёнаў Прынёманскага краю, у складзе якіх былі прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі гаспадарак і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці АПК, артысты і, вядома, героі сёлетняга жніва. Узначальвала святочнае шэсце гаспадыня палёў Жытніца на аўтамабілі ў суправаджэнні байкераў.

Дэлегацыю Ваўкавыскага раёна ўзначаліў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук.

Удзельнікі шэсця прыбылі на плошчу імя Леніна, да галоўнай канцэртнай пляцоўкі, дзе пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю распачалася кульмінацыя свята — цырымонія ўзнагароджання перадавікоў сельскагаспадарчай галіны Гродзеншчыны "Віншуем вас, хлебаробы!“

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 189 раз Печать