У сувязі з рэстаўрацыйнымі працамі патрабуецца археалагічны нагляд за землянымі працамі на аб’екце, які ажыццяўляе вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У выніку быў выяўлены мураваны падмурак іншай пабудовы. Гэтыя канструкцыі можна атаясамляць з падмуркам будынка, які, паводле ўспамінаў, быў так званай “Клайне Шуль” — Малой сінагогай, што ўваходзіла ў адзін комплекс сінагальнага двара Ізабеліна. Драўляны будынак Малой сінагогі вядомы з ХІХ ст. Але выяўленыя падмуркі датуюцца другой паловай XVIII ст., пра гэта сведчыць, у тым ліку, і нумізматычны матэрыял.
Выяўлены падмурак мае шэраг архітэктурных асаблівасцей. Вельмі цікавым з’яўляецца выкарыстанне каменнага жорнава ў падмурку. Яшчэ адна цікавая асаблівасць — выкладанне пляскатай дахоўкай XVII ст. падмурка ўваходу ў будынак.
Акрамя таго, быў выяўлены падмурак печы, за якім знаходзцца развал кафлі XVII ст. Такім чынам, цэлы шэраг фактараў указваюць на тое, што да стварэння сінагальнага двара ў цэнтры Ізабеліна існавала іншая забудова з багата дэкараванымі печамі. Сляды гэтай забудовы былі выяўлены пад час сёлетніх даследаванняў.




Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.
