Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 06 Марта 2026 16:27

У Ваўкавыскім Доме рамёстваў адбылося адкрытае паседжанне дзіцячага клуба традыцыйнай кухні «Духмяная майстэрня»

Прочитано 436 раз

Мэтай аб’яднання, удзельнікамі якога з’яўляюцца выхаванцы Ваўкавыскага дзіцячага дома, з’яўляецца далучэнне дзяцей да беларускай культуры і народных традыцый праз знаёмтва са стравамі беларускай кухні. Чарговае паседжанне было прысвечана элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Веды і навыкі па вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне».

Метадыст Ваўкавыскага раённага Цэнтра раместваў Аксана Талькоўская пазнаёміла падлеткаў з элементамі вясельнага абраду і рэгіянальнымі асаблівасцямі прыгатавання каравая на Ваўкавышчыне, расказала пра носьбітаў традыцыі і яе значэнне у жыцці нашых продкаў. Разам з кіраўніком клуба Жаннай Абрамчук выхаванцы паўтарылі адзін з элементаў упрыгожвання вясельнага каравая — “птушкі”, якія сімвалізуюць шчасце, каханне і маладосць.

изображение_viber_2026-03-06_15-14-32-916

изображение_viber_2026-03-06_15-14-33-292

изображение_viber_2026-03-06_15-14-33-699