Добраахвотная грамадская акцыя з’яўляецца вясновай традыцыяй, сёлета яна прысвечана пяцігодцы якасці. Гэтым разам, адзначаюць у Мінлясгасе, акцэнт будзе зроблены не на пасадцы лесу — пацярпелыя ад непагадзі лясы краіны практычна адноўлены, — а менавіта на навядзенні парадку. Як паведамілі ў Ваўкавыскім лясгасе, у межах акцыі «Лес! Дабро! Парадак!» работнікі лясной гаспадаркі і іх добраахвотныя памочнікі выдаляць хмызнякі, прыбяруць смецце і ламачча ў лясах каля буйных зон масавага адпачынку (на дамбе, вадасховішчах каля Воўпы і Хацькоўцаў), прыдарожных палосах, аўтастаянках на рэспубліканскіх трасах. Інвентаром усіх жадаючых далучыцца да талакі забяспечаць у лясгасе. Тэлефануйце — 6-20-73.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.
