У Ваўкавыскім раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 13 Марта 2026 17:29

У Ваўкавыскім раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

На яго былі запрошаны лепшыя прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь і школьнікі. З віншаваннем да землякоў і суайчыннікаў звярнуўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук:

DSC_9054

— 15 сакавіка — важная гістарычная і палітычная дата ў летапісе незалежнай Беларусі. Прыняцце і наступнае ўдасканаленне Асноўнага Закона шмат у чым дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і паспяховым грамадстве. З 15 сакавіка 2022 года Беларусь жыве па абноўленай Канстытуцыі, прынятай большасцю грамадзян на рэспубліканскім рэферэндуме. Дакумент засяродзіў у сабе багаты гістарычны досвед папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці нашай дзяржавы і грамадства, вызначыў прыярытэты нацыянальнага развіцця.

Наша асноўная задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, квітнеючую дзяржаву. Памятаць і шанаваць сваю гісторыю, берагчы законы, быць справядлівым і сумленным у сваіх думках і ўчынках — гэта якасці сапраўднага грамадзяніна сваёй Радзімы.

DSC_9070

Жадаю ўсім моцнага здароўя і шчасця, а нашай суверэннай Беларусі — міру і працвітання! Няхай гэтае дзяржаўнае свята будзе сімвалам моцнай краіны, надзейным гарантам для грамадзян Рэспублікі Беларусь! Поспехаў вам, новых дасягненняў, дабрабыту і згоды!

DSC_9104

Са святам прысутных таксама павіншавалі старшыня Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Якімовіч, намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, старшыня Ваўкавыскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Ігар Салавей, пракурор Ваўкавыскага раёна Аляксандр Пяцэвіч і першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Наталля Клімчук.

DSC_9183

DSC_9380

DSC_9509

Па добрый традыцыі ў гэты дзень юным грамадзянам, лепшым прадстаўнікам маладога пакалення, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, спорце і грамадскім жыцці, былі ўручаны пашпарты. А жыхары раёна, якія нядаўна далучыліся да партыі “Белая Русь” і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, атрымалі членскія і партыйныя білеты.

DSC_9157

Святочнае мерапрыемства ўпрыгожылі канцэртныя нумары, падрыхтаваныя працаўнікамі і ўдзельнікамі творчых аб’яднанняў цэнтра культуры, педагогамі і выхаванцамі Ваўкавыскай школы мастацтваў.

Фото Игоря Варчика

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 810 раз Печать