Маленькія чытачы зазірнулі ў далёкае мінулае кніг. З электроннай прэзентацыі “Кніжкіна гісторыя — нам навука” дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення кнігі, вынаходства паперы, з’яўленне першых рукапісных кніг, пра славутага сына беларускага народа — першадрукара Францыска Скарыну. У раздзеле “Гэта цікава ведаць” пачулі пра самую вялікую і самую маленькую кнігі ў свеце, самую першую бібліятэку на Русі і самую буйную бібліятэку свету, самыя высокія тыражы і самых популярных пісьменнікаў. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах загадак, прыказак і прымавак, адказвалі на пытанні віктарыны “З гісторыі кніг”. Ім вельмі спадабаўся мультфільм «Фантастические летающие книги Мистера Морриса Лессмора» аб краіне, дзе жывуць сапраўдныя жывыя кнігі. А напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем пагарталі 3D-кнігі, створаныя па новай тэхналогіі аб’ёмнага малюнка і кнігу з сакрэтамі “Таямніцы марскога флоту”, прадстаўленыя на кніжнай выставе “Кніга – да мудрасці прыступка”.
Наталля ГУЛЕЎСКАЯ, бібліятэкар Роскай ГПБ.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.