“Сэлфі & фота з вышыванкай”. Так называецца рэспубліканскі фотаконкурс, аб’яўлены БРСМ да Дня вышыванкі, што традыцыйна адзначаецца напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 06 Июня 2021 11:13

“Сэлфі & фота з вышыванкай”. Так называецца рэспубліканскі фотаконкурс, аб’яўлены БРСМ да Дня вышыванкі, што традыцыйна адзначаецца напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

 

Конкурс праходзіць па сямі намінацыях: “Фота малыша ў вышыванцы”, “Фота закаханых у вышыванцы”, “Мая сям’я ў вышыванцы”, “Моладзь у вышыванцы”, “Вышыванка і Дзяржаўны сцяг”, “Сцяг маёй краіны” і “Сэлфі-фота”. Для ўдзелу ў апошняй намінацыі неабходна з 1 па 23 чэрвеня размясціць у асабістым профілі Instagram сэлфі, дадаць хэштэгі #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванкi, #деньвышиванки, #мойсцяг, адзначыць афіцыйны акаунт БРСМ @brsm_by і не забыцца запоўніць заяўку па спасылцы ў апісанні профіля. У астатніх намінацыях — таксама здымаць фота, публікаваць іх у той жа перыяд у сваім акаунце і запаўняць заяўку па спасылцы ў апісанні профіля старонкі БРСМ. Звярніце ўвагу: фотакалажы і фотамантаж не дапускаюцца.

Пераможцы конкурса будуць вызначаны ў кожнай намінацыі, акрамя таго, карыстальнікі сеткі Інтэрнэт абяруць пераможцу глядацкага галасавання. Падрабязныя ўмовы конкурсу шукайце на афіцыйных старонках БРСМ у сацыяльных сетках.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 471 раз Печать