Праграма экскурсii была разлічана на пяць гадзін. У яе ўвайшлі майстар-класы па прыгатаванню хлеба, дэкарыраванню перніка, вырабу абярэга «Сонечны конь», культурна-забаўляльная праграма «Пагулянка па-ваўкавыску» (ад народнага ансамбля «Згода»), а таксама «шведскі стол» па-беларуску з дэгустацыяй самаробных сыра і хлеба.
Госці таксама наведалі Ваўкавыск, зрабілі фота з сімвалам горада — воўкам, пацерлі яму нос і вушы на поспех, наведалi мемарыяльны комплекс «Шавулiчы», зрабілі інстаграмныя фатаграфii на краснасельскіх «Мальдзівах», задаволеныя і прыемна стомленыя вярнуліся дадому. Няма сумненняў, што новы турыстычны прадукт ад аграсядзібы «Альхова» прыйдзецца па душы шматлікім турыстам і дапаможа папоўніць скарбонку летніх уражанняў.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.