Фундамент нашага жыцця. 15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 15 Марта 2018 06:28

Фундамент нашага жыцця. 15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Сёлетні Дзень Канстытуцыі краіна адзначае напярэдадні юбілея значнай у станаўленні беларускай дзяржаўнасці падзеі — у першы дзень наступнага года споўніцца 100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У сучаснай гісторыі суверэннай Беларусі сваёй, уласнай Канстытуцыяй мы кіруемся ўжо 24 гады, і ўвесь гэты час Асноўны Закон, які ўвабраў у сябе лепшае ад сваіх папярэднікаў за сто гадоў і нават болей, вызначае галоўныя прынцыпы жыцця краіны, правы і абавязкі чалавека і дзяржавы.

Канстытуцыя вызначае асновы дзяржаўнага ладу, замацоўвае правы і свабоды грамадзян, іх абавязкі, адказнасць дзяржавы перад грамадствам і асобай. Пяць з дзевяці раздзелаў дакумента замацоўваюць пабудову выбарчай сістэмы краіны, акрэсліваюць статус і паўнамоцтвы Прэзідэнта, Парламента, Урада, судоў, а таксама пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю, вызначаюць прынцыпы мясцовага кіравання і самакіравання, дзейнасці фінансава-крэдытнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

У раздзеле ІІ Канстытуцыі пералічаны асноўныя правы грамадзян Рэспублікі Беларусь — права на жыццё, права вольнага перамяшчэння і выбару месца пражывання, права вызначаць сваё стаўленне да рэлігіі, права ствараць сям’ю і іншыя. З імі мы сутыкаемся ў сваім паўсядзённым жыцці. Максімальна імкнецца дзяржава рэалізаваць права чалавека на працу, ізноў жа, згодна артыкулу 41 Канстытуцыі, ствараючы ўмовы для поўнай занятасці насельніцтва. Кожны з нас карыстаецца правам на адпачынак, ахову здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, адукацыю. Ці часта мы думаем пра тое, што ўсе гэтыя правы гарантаваны нам менавіта Канстытуцыяй?.. І ці заўсёды мы ўзгадваем пра свае абавязкі, якія таксама акрэслівае Асноўны Закон краіны ў тым жа раздзеле? Сярод іх — абавязкі выконваць патрабаванні законаў, паважаць нацыянальныя традыцыі, годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых людзей, берагчы гісторыка-культурную і духоўную спадчыну, іншыя нацыянальныя каштоўнасці, ахоўваць прыроднае асяроддзе, прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў (прасцей — плаціць падаткі і камунальныя плацяжы), абараняць Рэспубліку Беларусь.

Таму, узгадваючы пра гэты дзень у календары, давайце і заўтра, і надалей штодня памятаць, што ў нас ёсць не толькі правы, але і абавязкі, замацаваныя самым галоўным Законам краіны. Са святам!

Уважаемые земляки!

Примите сердечные поздравления с государственным праздником — Днем Конституции Республики Беларусь.

Велика и значима роль Основного Закона страны в нашей жизни. Заложенные в нем демократические принципы являются важнейшим фактором сохранения в обществе гражданского согласия, мира и стабильности.

С Конституцией связаны все наши достижения в экономическом и социальном развитии. Являясь фундаментом государственного устройства Республики Беларусь, Конституция гарантирует на-дежную защиту прав и свобод граждан, способствует сохранению атмосферы межнационального и межконфессионального согласия, укреплению исторических традиций и духовных ценностей белорусского народа.

Неукоснительное следование конституционным принципам — залог успешной реализации экономического, культурного и духовного потенциала нашего народа.

Желаем всем жителям района крепкого здоровья, счастья и благополучия, новых трудовых свершений на благо родной земли.

Волковысский районный исполнительный комитет.

Волковысский районный Совет депутатов.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3004 раз Печать