Асноўным крытэрыем стала работа з насельніцтвам па месцы жыхарства. Таксама ўлічвалася добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый, правядзенне суботнікаў і розных конкурсаў-аглядаў, свят мікрараёнаў, абсталявання дзіцячых гульнявых пляцовак, фізкультурна-аздараўленчыя і культурна-масавыя мерапрыемствы, работа з дзецьмі і падлеткамі.
Фіналістамі ў вобласці сталі 64 сельскія Саветы, 79 старастаў і старэйшын вёсак і аграгарадкоў. Пераможцамі сярод сельсаветаў названы Гудзевіцкі Мастоўскага раёна, Гервяцкі — Астравецкага, Жалудоцкі — Шчучынскага, Міжэвіцкі — Слонімскага, Абухаўскі — Гродзенскага і Шчорсаўскі — Навагрудскага раёнаў. А сярод шасці старастаў у лік пераможцаў патрапіў і наш зямляк Анатоль Альховік, які з’яўляецца старастам вёскі Лозы.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.