Са святам Вялікадня віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 17 Апреля 2022 08:44

Са святам Вялікадня віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя хрысціяне-католікі Ваўкавышчыны!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні са святам Вялікадня!

У гэтыя вясновыя дні сэрцы людзей напаўняюцца светлай велікоднай радасцю. Свята Уваскрэсення Хрыстова ўмацоўвае веру ў трыумф міру, дабра і справядлівасці, сімвалізуе любоў і згоду, аб’ядноўвае ўсіх нас на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, заахвочвае да здзяйснення добрых спраў і ўчынкаў, спачування і міласэр­насці, звяртае да разважанняў аб вялікім сэнсе ахвяры ў імя любові і надзеі, абуджае імкненне жыць сумленна.

Шчыра жадаем, каб гэтыя святочныя дні сталі для ўсіх вернікаў Ваўкавышчыны радаснымі, сагрэлі сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі, напоўнілі кожны дом згодай і ўзаемаразуменнем.

Няхай гэтае свята прынясе ўсім шчасце, здароўе, мір і дабрабыт!

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 783 раз Печать