З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў     - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 03 Июля 2022 08:25

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў    

Паважаныя ваўкавычане! Дарагія ветэраны вайны і працы!

Шчыра віншуем вас з галоўным і знамянальным святам у жыцці нашай дзяржавы — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-й гадавінай з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

У гэты дзень мы аддаём даніну вялікай павагі подзвігу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, нізка схіляем галовы перад загінуўшымі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Мы ўспамінаем добрым словам пасляваенныя пакаленні, якія аднавілі краіну з руін і заклалі трывалую аснову для сучаснага развіцця Беларусі. Мы гаворым дзякуй усім, хто сёння сваёй добрасумленнай працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Сёння для кожнага жыхара нашага краю няма больш важнай грамадзянскай задачы, чым зберагчы згоду і стабільнасць, якія адрозніваюць нашу Айчыну ад іншых дзяржаў.

Са святам вас, дарагія землякі!

Моцнага вам здароўя, шчасця, міру і дабра, поспехаў і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні!

Ваўкавыскі раённы   выканаўчы камітэт             

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў                          

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 751 раз Печать