Вiншаванне Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта i раённага Савета дэпутатаў з Раством Хрыстовым - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 25 Декабря 2022 08:10

Вiншаванне Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта i раённага Савета дэпутатаў з Раством Хрыстовым

Паважаныя святары і вернікі,якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня!

Дарагія сябры!

Віншуем вас з адным з галоўных хрысціянскіх святаў — Божым Нараджэннем!

Свята Раства для мільёнаў людзей з’яўляецца ўвасаб­леннем веры, дабра, чалавекалюбства. Сваім цяплом яно сагравае сэрцы людзей, натхняе вернікаў на міласэрныя ўчынкі і дапамагае яшчэ глыбей спасцігнуць адвечны сэнс евангельскіх запаведзяў, у аснове якіх — бязмежная дабрыня і ўсёдаравальная любоў.

Жадаем кожнаму адчуць у гэтыя святочныя дні калядную радасць, праявіць самыя лепшыя свае чалавечыя якасці, удзяліць увагу сваім блізкім і дапамагчы тым, хто мае патрэбу.

Няхай Святло Бэтлеемскай зоркі, якая абвясціла аб Божым Нараджэнні, асвятляе вашае штодзённае жыццё, працу і адпачынак, напаўняючы іх радасцю хрысціянскай веры, надзеі і любові. Моцнага вам здароўя і поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях!

 

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1100 раз Печать